Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка і Асад абмяняліся «гарачымі прывітаннямі» 13:43, 31/08/2007
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць развіваць стасункі з Сірыяй па самых розных кірунках, адзначыўшы, што ў стасунках паміж краінамі няма ніякіх закрытых тэм.
"Сірыя – дзяржава, на якую мы разлічваем у развіцці супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу. Нейкіх закрытых тэм у стасунках з Сірыяй у нас няма, і мы гатовыя супрацоўнічаць з вашай дзяржавай па ўсіх кірунках", – заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Сірыі ў Беларусі Фарукам Таха, паведамляе «Інтэрфакс».
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што "дынаміка таваразвароту з Сірыяй прыстойная". Пры гэтым ён удакладніў, што рост узаемнага гандлю з гэтай краінай у гэтым годзе склаў 66% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.
А.Лукашэнка сказаў, што "не толькі я, кіраўніцтва нашай краіны, але і ўвесь беларускі народ маюць да Сірыі самыя дружалюбныя пачуцці". "У нас няма ніякіх праблем па ўзаемінах з Сірыяй", – канстатаваў кіраўнік дзяржавы
У гутарцы з сірыйскім дыпламатам Лукашэнка пацвердзіў намер прыняць у Беларусі з візітам прэзідэнта Сірыі Башара Асада. "Перадайце майму добраму сябру, што мы з задавальненнем чакаем яго на беларускай зямлі", – сказаў беларускі кіраўнік.
У сваю чаргу амбасадар Сірыі паведаміў, што прэзідэнт Асад "даручыў мне перадаць Вам вялікае гарачае прывітанне". "Ён бачыць у Вас свайго вялікага сябра, паплечніка і аднадумца", – заявіў амбасадар.