Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прагноз Станіслава Багданкевіча: прыватызацыя або даўгавая яма 13:32, 31/08/2007
Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка прагназуе станоўчае сальда аплатнага балансу Беларусі ў 2008 годзе на ўзроўні 350 млн. даляраў пры планавым дэфіцыце знешняга гандлю ў памеры 1,4 млрд. даляраў. "Як чакаюць, аплатны баланс у 2008 годзе будзе сфармаваны з прафіцытам 350 млн. даляраў", – паведаміў Мікалай Зайчанка на паседжанні Савета міністраў пры абмеркаванні праекту прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год. Планаваныя паказчыкі пагадзіўся пракаментаваць прэс-цэнтру Хартыя’97 былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч.
«У прынцыпе дамагчыся такіх вынікаў цалкам рэальна. Дасягнуць такіх пазітыўных паказчыкаў аплатнага балансу пры правальным знешнім гандлі можна за кошт маштабнай прыватызацыі флагманаў беларускай прамысловасці або рэзкага павелічэння крэдытавання беларускай эканомікі з боку Расеі, Кітая, Ірана, Венесуэлы. У першым выпадку гэта патрабуе перагляду дзяржавай свайго стаўлення да эканомікі, у другім – прывядзе да рэзкага росту даўгоў. Я не ведаю, якая праграма па дасягненні прафіцыту аплатнага балансу ў будучым годзе ёсць у Сідорскага», – пракаментаваў прагнозы, якія прагучалі на паседжанні Саўміна Станіслаў Багданкевіч.
Сам прэм`ер-міністр, здаецца, таксама не ведае, якая будзе праграма мераў па кампенсаванні чаканага дэфіцыту знешняга гандлю ў 1,4 млрд. даляраў і выхаду на станоўчае сальда аплатнага балансу. Ён пакуль што толькі запатрабаваў ад міністра эканомікі яе скласці:
"Да сальда трэба падрыхтаваць адпаведную праграму з улікам паступлення прамых інвестыцый. Калі мы пойдзем на гэтае сальда (знешняга гандлю), то трэба ведаць крыніцы яго кампенсавання", – сказаў прэм`ер-міністр.
Як паведамлялася, у 2007 годзе Мінэканомікі прагназуе дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 2,1 млрд. даляраў.