Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зноў сілавікам дасталася больш за ўсіх 14:47, 31/08/2007
У агульным аб`ёме фінансавання эканомікі на рэалізацыю дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла ў наступным годзе будзе вылучанае Br3,3 трлн. супраць Br2,8 трлн., прадугледжаных праграмай на наступны год. Прыкладна столькі ж складзе фінансаванне сілавых структур і войска. У 2008 годзе плануецца вылучыць на гэта Br3,5 трлн, або 3,2% ВУП супраць 3,4% ВУП у 2007 годзе.
У той самы час, як адзначыў на паседжанні Савета міністраў міністр фінансаў Мікалай Корбут, фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў 2008 годзе складзе ў 3 разы меншую суму, каля Br1,152 трлн, паведамляе «Інтэрфакс».
Агульная сума прамых бюджэтных субсідый прадпрыемствам у 2008 годзе складзе Br577 млрд. Акрамя таго, Br570 млрд будзе вылучанае згодна з рашэннямі кіраўніка дзяржавы на вызваленне шэрагу прадпрыемстваў ад выплаты падаткаў.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што дзяржава не дастаткова заклапочаная мадэрнізацыяй беларускай прамысловасці і не збіраецца адмаўляцца ад дзяржаўнай падтрымкі праблемных прадпрыемстваў.
Ва ўмовах пераходу на рынкавыя цэны за энерганосьбіты захаванне ранейшых схем кіравання беларускай эканомікай, на думку экспертаў, непазбежна прывядзе да эканамічнага крызісу.