Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          12
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ігар Варашкевіч і гурт «Крама» прадставілі новы альбом (Фота)
14:35, 01/09/2007

Аўтограф-сэсія гурту “Крама” з нагоды выданьня чарговага альбому, які атрымаў назву “Усё жыцьцё - дзіўны сон”, прайшла 31 жніўня ў менскай краме “Містэрыя гуку”. За новым альбомам і аўтографам любімага гурту прыйшлі дзесяткі чалавек і шмат музыкаў - каб павіншаваць Ігара Варашкевіча з выхадам доўгачаканага альбому.

“Усё жыцьцё - дзіўны сон” - першы з васьмі выдадзеных “Крамай” альбомаў, запіс якога расьцягнуўся на цэлы год. На самым пачатку працы амаль стыхійна ўтварылася нешта накшталт грамадзкага руху ў падтрымку альбому. Сродкі на запіс і выданьне дыску зьбіраліся шляхам шматлікіх ахвяраваньняў, паведамляе “Радыё Свабода”.

У запісе альбому ўдзельнічала як ніколі шмат музыкаў, якія не зьяўляюцца сталымі ўдзельнікамі калектыву. Сярод іх - бубнач джаз-гурту “Apple Tea” Алесь Сапега, гітарыст Леанід Вярэніч, салістка групы “Indiga” Руся і расейскі блюзавы вакаліст Мікалай Аруцюнаў. Апошні сьпяваў па-беларуску разам зь Ігарам Варашкевічам у новым аранжаваньні вядомага гіта “Крамы” - “Бяжы, бяжы, хлопец”.

Цягам году некаторыя песьні перапісваліся аж тры разы. Ігар Варашкевіч прызнаўся, што ўмовы працы над новым альбомам былі гэтым разам сапраўды камфортныя.

“Усе карыстаюцца дапамогай фундатараў і ўсе дыскі запісаны не на ўласныя грошы. Але ў гэтым выпадку значна больш людзей прымалі ўдзел, і таму мы прысьвяцілі значна больш часу працы над альбомам. Мы яго рабілі год, а такога ніколі не было. Звычайна гэта тыдзень, два - і ўсё зроблена”,-- паведаміў Варашкевіч “Радыё Свабода”.

Некаторыя зь песень новага альбому “Крамы” ўжо вядомыя аматарам музыкі. Прынамсі, песьня “Неба - лёс арла” ўвайшла ў лік тузіну лепшых песень сэзону ў гіт-парадзе “Тузіну гітоў”, а загалоўная песьня альбому ды “Стэфка праз 20 гадоў” часта гучаць на хвалях менскага “Аўтарадыё”. Нягледзячы на інфармацыйны вакуўм вакол некаторых рок-калектываў Беларусі, у прыватнасьці “Крамы”, іх творы даходзяць да слухачоў.

А што ж сам Ігар Варашкевіч думае пра новую працу калектыву?

“Мастак ня можа быць задаволена стопрацэнтова. Некаторыя песьні ўжо крыху заезьдзілі, так скажам. Калі столькі часу над імі працуеш, вуха ўжо садзіцца, і кале нехта слухае іх збоку, дык таму лепш відаць, які вынік. А я некаторыя песьні проста пачаў ненавідзіць”, -- кажа музыка.

Але справа ня скончылася толькі рэпэртуарам новага альбому. Напрыканцы гутаркі Ігар Варашкевіч намякнуў, што паралельна з “Крамай” ён працуе і над нечым іншым.

“Я за апошнія паўтара месяцы пасьпеў сам запісаць яшчэ зь дзевяць песень, пакуль што бяз тэкстаў. Ёсьць там старыя песьні, ёсьць новыя, ёсьць песьні для “Крамы”, а ёсьць і для іншага праекту”.



















напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: