Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новыя палітычныя суды над моладзю 13:54, 01/09/2007
4 верасня ў Салігорску і Нясвіжы пачнецца разгляд крымінальных спраў у дачыненьні да актывістаў “Маладога Фронта” Івана Шылы і Насты Азарка. Яны абвінавачваюцца па ч. 1 артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі). Гэта для моладзевых актывістаў можа пагражаць пакараньнем да двух гадоў пазбаўленьня волі.
Актывістаў “Маладога фронту” рыхтуюцца падтрымаць вядомыя палітыкі, актывісты дэмакратычных сілаў, правабаронцы, моладзь.
Нагадаем, што па дадзеным артыкуле ўжо асуджаныя многія актывісты “Маладога Фронта”. Лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч адбывае 1,5 года пазбаўлення волі ў Шклоўскаў калоніі.