Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тацяна Клімава: «Муж жывы»
13:08, 02/09/2007

Жонка палітыка і палітвязьня Андрэя Клімава спыніла маўчаньне, якое цягнулася болей як месяц. Паводле Тацяны Клімавай, ён дагэтуль знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Калі будзе завершана расьсьледаваньне крымінальнай справы, Тацяна ня ведае.

Яшчэ ў пачатку красавіка быў зьмешчаны ў сьледчы ізалятар былы дэпутат Андрэй Клімаў, якога абвінавацілі ў распаўсюджваньні праз інтэрнэт заклікаў супраць дзейнай улады. Тры месяцы пасьля арышту Клімава ягоныя сваякі час ад часу кантактавалі з журналістамі, але болей як месяц таму гэтыя кантакты спыніліся.

Павал Севярынец яшчэ за кратамі

Ужо амаль два тыдні ў берасьцейскім сьледчым ізалятары трымаюць моладзевага лідэра Паўла Севярынца. Нагадаем, былога кіраўніка “Маладога фронту” арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе. Гэтак суд паставіўся да прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” ў сядзібе берасьцейскага БНФ.

Маці актывіста Тацяна распавяла “Радыё Свабода”, што дамаглася для Паўла чарговай перадачы.

“Гэта ня першая была яму перадача, дагэтуль яму перадавалі ды з сабой харчоў далі. Адвезла яму падушку маленькую, бо там няма. Нехта раней спрабаваў перадаць падушку, дык не прынялі, а ў мяне ўзялі. Спальны мех у яго там ёсьць. Гэта добра, бо там стала холадна зараз, акрамя таго, там вільгаць вялікая. У камэры іх чатыры чалавекі. Гэтак мне распавядалі”.

Нагадаем, Павал Севярынец толькі ў траўні выйшаў з “хіміі”, якую адбываў у далёкай вёсцы Малое Сітна ў Полацкім раёне. Актывіст адбыў там болей за паўтара года і выйшаў на волю датэрмінова на 4 месяцы, але зноў апынуўся за кратамі. Аднадумцы Паўла жартуюць, што ўлада праз ізалятары хутка кампэнсуе тое, што не дасядзеў Севярынец ў Малым Сітне.

“Наша моц у нашай духоўнасьці”

Прыйшлі новыя зьвесткі пра Аляксандра Казуліна. Па-першае, зь ім бачыўся адвакат Зьміцер Гарачка. Аповед адваката пра сустрэчу, як заўсёды, быў стрыманы. Спадар Гарачка, аднак, адзначыў, што не заўважыў, каб здароўе Алякандра Казуліна хаця б крыху палепшала ў параўнаньні з тым, як было паўтара месяца таму.

Другая крыніца – ліст дамоў, якія нядаўна атрымалі сваякі палітыка. Жонка Казуліна Ірына кажа, што муж напісаў пра вялікі попыт бібліятэкі, якую ён пачаў зьбіраць ў калёніі. Вось такую цытату з ліста мужа прапанавала Ірына Казуліна:

“Я па-ранейшаму перакананы і веру, што шчырае і бескарысьлівае памкненьне дзеля агульнага дабра пракладуць сабе дарогу скрозь цемру і любыя перашкоды. Наша моц у духоўнасьці”.

Нагадаем, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна абвінавацілі ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў ды на 5,5 гадоў пазбавілі волі. Палітык і шмат хто ў Беларусі й сьвеце мяркуюць, што зь ім паквіталіся за апазыцыйную дзейнасьць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: