Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка пераходзіць на беларускую мову?
13:55, 02/09/2007

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём беларускага пісьменства. Афіцыйнае агенства БелТА падае віншаванне Лукашэнкі на беларускай мове.

Вось яго тэкст:

“Паважаныя сябры!

У нашай краіне стала добрай традыцыяй у першую нядзелю верасня адзначаць Дзень беларускага пісьменства. На працягу чатырнаццаці гадоў свята ідзе праз усю Беларусь. Яго сталіцамі былі славутыя культурныя і асветныя цэнтры - Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаў`е, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы. 3 гэтымі месцамі звязаны імёны такіх гістарычных асоб, як Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына і Пётр Мсціславец, Сімяон Полацкі і Спірыдон Собаль.

Сёлета ўрачыстыя мерапрыемствы адбудуцца ў Шклове - адным з прыгажэйшых гарадоў Магілеўшчыны, які ў свой час стаў радзімай першага беларускага прафесійнага тэатра.

Дзень беларускага пісьменства - гэта свята тых, хто зберагае духоўную спадчыну нашага народа, узбагачае нацыянальную культуру, шануе родную мову. Праўдзівае, сумленнае і адказнае слова пісьменніка і журналіста сёння надзвычай запатрабавана людзьмі. Яно - залог кансалідацыі грамадства, неабходнай для далейшага паспяховага развіцця нашай незалежнай краіны, павышэння дабрабыту яе жыхароў, пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстасцей здароўя і дабрабыту, жыццёвай мудрасці і аптымізму, поспехаў у працы і шчасця”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: