Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Больш як 25 місіянераў высланыя з Беларусі
15:56, 03/09/2007

У рамках праекту "Хрысціянскі праваабарончы дом" беларускія праваабаронцы правялі маніторынг парушэнняў правоў хрысціян у краіне ў першай палове 2007 года. У маніторынг увайшла інфармацыя пра факты парушэнняў правоў вернікаў, а таксама звароты, лісты, матэрыялы афіцыйнай перапіскі рэлігійных структур з органамі ўлады і іншыя дакументы. Аналіз сітуацыі паказвае, што за мінулыя паўгода ў Беларусі парушаліся правы вернікаў усіх хрысціянскіх дэнамінацый.

Ціск за перакананні рабіўся як на асобных хрысціян, якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю, так і на аб`яднанні, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца хрысціянскімі прынцыпамі.

Вынікі маніторынгу сведчаць пра тое, што ў першай палове года супраць хрысціянскіх аб`яднанняў, цэркваў і вернікаў улады актыўна ўжывалі меры адміністрацыйнага спагнання (папярэджанні, штрафы і арышты) за несанкцыянаваныя рэлігійныя сходы. Мелі месца факты гвалтоўнага разгону малітоўных сходаў і акцый, затрыманні актывістаў кампаніі па абароне права на свабоду сумлення, пранікненні ў прыватнае жыллё вернікаў, забарона мерапрыемстваў у абарону свабоды сумлення, публікацыі ў дзяржаўнай прэсе матэрыялаў з абразлівым для хрысціян зместам.

За мінулыя паўгода па факце пазапраўнай рэлігійнай дзейнасці прайшлі два судовыя працэсы, 11 спраў былі разгледжаныя адміністрацыйнымі камісіямі, вынесенае адно папярэджанне пракуратурай. З лета 2006 года з тыповай фармулёўкай "пагроза нацыянальнай бяспецы" з краіны былі дэпартаваныя больш як 25 замежных служэбнікаў і місіянераў.

22 красавіка 2007 года пачалася кампанія "За свабоду веравызнання" па зборы подпісаў за занясенне змен у закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях". За тры месяцы сабраныя больш як 25 тысяч подпісаў беларускіх грамадзян з больш чым 200 населеных пунктаў.

У сакавіку 2007 года пачаўся збор подпісаў у абарону манастыра бернардынцаў у Менску з сувязі з планамі ўлад прыстасаваць помнік архітэктуры XVII–XVIII стагоддзяў пад гатэль і комплекс пацешлівых устаноў. Вернікі патрабуюць не дапусціць перабудовы святыні і вярнуць яе беларускай рымска-каталіцкай царквы. Актывістамі кампаніі сабранае каля 20 тыс. подпісаў, якія перададзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта.

У маніторынгу таксама прыводзяцца факты пераследу актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", дзейнасць якой заснаваная на каштоўнасцях хрысціянства, і яе лідэра евангельскага хрысціяніна Змітра Дашкевіча

Аўтары маніторынгу перасцерагаюць беларускія ўлады ад магчымых рэпрэсій супраць актывістаў і лідэраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: