Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валянцін Тарас: «Адамовіч належыць ня толькі Беларусі, але й усёй Эўропе»
13:09, 03/09/2007

3 верасьня выбітнаму беларускаму пісьменьніку й грамадзкаму дзеячу Алесю Адамовічу споўнілася б 80 гадоў. Вэтэран Вялікай Айчыннай вайны, выдатны літаратурны крытык, кінакрытык, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, дысыдэнт, якога ў незалежнай Беларусі пачалі называць сумленьнем Беларусі, у сваёй жа краіне ня быў у пашане. 3 верасьня ягоныя сябры зьбяруцца разам, каб успомніць слаўнага беларуса.

“Польскае радыё” размаўляе сёньня з адным з найлепшых сяброў Алеся Адамовіча Валянцінам Тарасам.

-- Спадар Валянцін, распавядзіце, калі ласка, калі і ў якіх абставінах Вы пазнаёміліся з Алесем Адамовічам?

-- У 1950 годзе я паступіў у БДУ, якраз у гэтым годзе Алесь Адамовіч і ягоныя бліжэйшыя сябры скончылі там навуку. Маю на ўвазе паэта Навума Кісьліка й філёзафа Міколу Крукоўскага. Іх пасябравала агульная рыса біяграфіі – усе яны 17-18-гадовымі хлопчыкамі прайшлі праз вайну. Алесь быў у партызанах, Мікола Крукоўскі й Навум Кісьлік былі франтавікамі. У тыя часы гэта збліжала людзей. Яны адразу знайшлі адзін аднаго як людзі: па поглядах і шматлікіх іншых рысах. Калі я паступіў у БДУ, я пазнаёміўся з Навум Кісьлікам, а ён мяне пазнаёміў з Алесем. З таго часу мы былі адной братняй суполкай, адзін без аднаго ні кроку. Калі нехта з нас недзе зьяўляўся, то ўсе ведалі, што празь некаторы час зьявяцца і ўсе астатнія.

-- Я так разумею, што Вы стварылі нешта накшталт сяброўскай суполкі, своеасаблівай групы аднадумцаў?

-- Я не скажу, што мы ўжо тады ўсё разумелі, што мы былі нешта накшталт дысыдэнтаў. Не, гэтага на пачатку 60-х гадоў не было. Але вельмі многа мы ўжо разумелі й шмат у чым сумняваліся. І калі пачаліся драматычныя падзеі ў Вугоршчыне, у Познані, асабліва ў Чэхаславаччыне, для нас усё стала ясна, і мы зблізіліся на ідэйнай аснове.

-- Маглі б Вы прыгадаць, калі спадар Алесь пачаў пісаць першыя творы?

-- Яшчэ будучы студэнтам ІІ курсу ён пачаў пісаць свой раман “Вайна пад дахамі”. Ён чытаў нам разьдзелы гэтага раману. На той час было шмат рэчаў, якія проста не маглі быць надрукаваныя. Нездарма гэты раман пабачыў сьвет у 60-я гады, калі крышачку “пацяплела”, калі пачалася “адліга”. Потым ён займаўся навуковай працай, займаўся творчасьцю Кузьмы Чорнага. Ён бадай першы адкрыў і растлумачыў беларускаму чытачу Чорнага як вяліка беларускага пісьменьніка, а ня нейкага соцрэаліста. Потым ён зрабіўся выдатным публіцыстам. Найбольш бліскуча як публіцыст, як чалавек “новага часу”, ён разгарнуўся пасьля чарнобыльскай катастрофы. Ён адразу зразумеў, што гэта ня толькі тэхнагенная катастрофа, а гэта, так бы мовіць, катастрофа савецкай цывілізацыі, катастрофа бальшавізму. Ён першы пачаў біць ва ўсе званы наконт Чарнобылю, за што яго й узьненавідзелі.

-- За сваю творчасьць ён шмат пацярпеў, што выявілася хаця б у тым, што ён вымушаны быў зьехаць у Маскву.

-- Потым здарылася так, што яму тут не было месца. Было цкаваньне ў друку й стваралі такія ўмовы, што яго літаральна выціснулі ў Маскву. У асяродзьдзі маскоўскай дэмакратычнай інтэлігенцыі ён карыстаўся вялікім аўтарытэтам. Яго там вельмі паважалі, абралі дырэктарам Інстытуту кіно, і ўрэшце быў абраны ў Вярхоўны Савет. Пазнаёміўся блізка з Андрэем Сахаравым. Сахараў вельмі паважаў Адамовіча, у сямейным архіве захоўваецца некалькі лістоў ад Сахарава да Алеся. Вось ужо 13 гадоў, як яго няма. За гэты час высьветлілася ўся магутнасьць ягонай постаці. Для мяне існуюць два Адамовічы: аднаго я ведаў проста як Сашу, чалавека, у якога я ня раз гасьцяваў, зь якім мы шмат езьдзілі, і Адамовіч – грамадзкія дзеяч, гэта нешта, што ўжо ад мяне аддзялілася. Гэта зьява належыць ня толькі мне, ня толькі маёй памяці, але належыць усёй Беларусі, і я не пабаюся сказаць – належыць усёй Эўропе.

Валянцін Тарас гаворыць, што нават пасьля сьмерці не пераставалі зьдзеквацца з Алеся Адамовіча, а цяпер зьдзекваюцца зь ягонай памяці.

-- На “саракавіны” ягоныя я выступіў з артыкулам у “ЛіМе”, таму што знайшліся людзі, якія аплявалі ягоную магілу, яны непрыстойна сябе паводзілі ў друку над сьвежай Алесевай магілай. Нядаўна я гэты артыкул прачытаў і ўбачыў, што, на вялікі жаль, амаль нічога з таго часу не зьмянілася. Гэта артыкул можна друкаваць і сёньня на першай паласе любой нармальнай газэты.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: