Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ці могуць расейскія ядзерныя ракеты зноў апынуцца за межамі краіны – ва Усходняй Еўропе? Не выключана, што менавіта такі будзе адказ Расеі на планы ЗША разгарнуць радары і ракетныя батарэі проціракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі. На мінулым тыдні амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што дзве краіны рыхтуюць «адказ Вашынгтону». Сярод мер, якія разглядаюцца, і размяшчэнне расейскіх «ядзерных аб`ектаў» на тэрыторыі невялікага, але лаяльнага Расеі заходняга суседа, піша амерыканскі часопіс "Newsweek".
Больш за дзесяць гадоў таму з Беларусі, Украіны і Казахстана былі выведзеныя апошнія савецкія ракеты па праграме раззбраення, аўтарамі якой былі амерыканскія сенатары Рычард Лугар (Richard Lugar) і Сэм Нан (Sam Nunn). Аднак з зневажальных для сябе гадоў, калі распаўся Савецкі Саюз, Расея вельмі моцна змянілася. Сёння настрой Крамля – не разбройвацца, а, наадварот, узбройвацца.
За апошнія сем гадоў, што Расеяй кіруе Пуцін, яе вайсковы бюджэт вырас утрая. Частка гэтых грошай пайшла на распрацоўку новага пакалення атамных падлодак і міжкантынентальных балістычных ракет з боегалоўкамі, якія, як заяўляюць у Расеі, манеўруюць у палёце, што дазваляе ім пераадольваць прапанаваную ЗША сістэму ПРА. У Расеі праводзяцца ўсе больш маштабныя вайсковыя вучэнні – таксама ў духу «халоднай вайны». Расейскія бамбавікі далёкага радыусу дзеяння Ту-95 «Мядзведзь» (Bear, умоўнае абазначэнне НАТА для дадзенага тыпу самалёта – заўв. перакладчыка), носьбіты ядзернай зброі, аднавілі рэгулярнае патруляванне ўздоўж Усходняга ўзбярэжжа ЗША. У апошнія тыдні «Мядзведзі», якія ляцелі над Паўночным морам і Ціхім акіянам, не раз прымушалі натаўскіх і амерыканскіх камандзіраў паднімаць з баз у Шатландыі і на Гуаме свае знішчальнікі.
Што ж стаіць за гэтай «зброевай ліхаманкай»?
– Гэта спосаб, вельмі груба, прыцягнуць да сабе ўвага, – заявіў на мінулым тыдні Лугар, далі інтэрв`ю нашаму часопісу падчас сваёй паездкі ў Маскву, дзе ён пабываў з мэтай надаць новы імпульс працэсам раззбраення. – Пуцін гаворыць: мы багатыя. Ён кажа: мы вярнуліся.
З свайго боку, Сяргей Рогаў, кіраўнік маскоўскага Інстытута ЗША і Канады, сцвярджае, што Пуціну трэба «павага», аднак «рэальнай канфрантацыі» ён не хоча.