Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справа Паліткоўскай трашчыць па швах
11:02, 03/09/2007

Справа аб забойстве Ганны Паліткоўскай пачала развальвацца. Галоўны рэдактар "Новой газеты" Дзмітрый Муратаў ускладае віну за тое, што здарылася, і на сілавікоў, і на сакратара суду, і на генеральнага пракурора.

Першыя прыкметы таго, што справа аб забойстве Ганны Паліткоўскай можа разваліцца, з`явіліся разам з інфармацыяй пра тое, што двое затрыманых па падазроне ў здзяйсненні гэтага злачынства адпушчаныя з-пад варты. Услед за гэтым высветлілася, што яшчэ ў аднаго, ужо трэцяга затрыманага ёсць жалезнае алібі. У дзень смерці Ганны Паліткоўскай ён знаходзіўся ў зняволенні. Прычым, паводле дадзеных газеты "Коммерсант", сядзеў ён аж да снежня 2006 года, тады як забойства было здзейсненае 7 кастрычніка, паведамляе Deutsche Welle.

Галоўнымі абвінавачванымі сталі 5 этнічных чачэнцаў

Нарэшце, з`явіліся паведамленні пра тое, што яшчэ адзін чалавек быў прылічаны да меркаваных памагатых кілераў відавочна выпадкова. Супрацоўнік ФСБ Павел Рагузаў, чыё імя перад тэлекамерамі вымавіў начальнік упраўлення ўласнай бяспекі ФСБ генерал Купражкін, праходзіць фігурантам цалкам па іншай справе, да забойства Паліткоўскай дачынення ніякага не мае. Прычым разгляд яго справы, як высветлілася, цягнецца з 2002 года.

Такім чынам, галоўнымі абвінавачванымі ў падрыхтоўцы і выкананні забойства сталі пяцёра этнічных чачэнцаў, якія знаходзяцца пад вартай. Аднак і тут не ўсё так проста. Адвакаты сцвярджаюць, што іх падабаронных білі падчас допыту. Абаронцы таксама ўпэўненыя, што "абвінавачванні цалкам сфабрыкаваныя" і "следства прызначае вінаватых".

На грані развалу

Галоўны рэдактар "Новой газеты" Дзмітрый Муратаў, які раней выказваў сваё задавальненне ходам расследавання, сёння, пасля з`яўлення інфармацыі пра справу, якая пачала распадацца, пабываў у пракуратуры. У інтэрв`ю "Нямецкай хвалі" адразу пасля візіту да следчых ён паведаміў, што інфармацыя пра вызваленых з-пад варты падазраваных у забойстве апынулася ілжывай.

Аднак з тым, што справа трашчыць па швах, Дзмітрый Муратаў пагадзіўся: "Невядомыя асобы з сілавых структур выдалі імёны затрыманых па справе Ганны Паліткоўскай. Невядомыя людзі з ліку супрацоўнікаў сілавых структур перадалі ў друк фотаробаты меркаваных забойцаў. Заявы пра тое, што ў справе замешаныя нейкія людзі за мяжой, далечы магчымасць адвакатам затрыманых дамовіцца аб сваёй лініі абароны. І такім чынам, справа, якая гэтак паспяхова расследавалася, знаходзіцца цяпер на мяжы развалу".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: