Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія службоўцы едуць у Еўразвяз
10:03, 03/09/2007

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі будзе прадстаўляць Беларусь на міжнароднай канферэнцыі "Сумесныя дзеянні – умацаванне Еўрапейскай палітыкі суседства", якая пройдзе 3 верасня ў Брусэлі, паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У МЗС адзначылі, што на дадзенае мерапрыемства запрошаныя вышэйшыя прадстаўнікі Міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-сябраў ЕЗ і краін, на якія распаўсюджваецца дзеянне Еўрапейскай палітыкі суседства (Алжыр, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Егіпет, Грузія, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Лівія, Малдова, Марока, Палесцінская аўтаномія, Сірыя, Туніс, Украіна).

Мэтай канферэнцыі з`яўляецца вывучэнне падыходаў краін, ахопленых Еўрапейскай палітыкай суседства, да далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў яе рамках. Падчас дыскусій на канферэнцыі асноўны ўпор плануецца зрабіць на пытаннях умацавання палітыкі суседства, уключна магчымасці лібералізацыі гандлю, перамяшчэння грамадзян, праблематыку змены клімату і энергетычнай бяспекі, дадалі ў прэс-службе МЗС.

Нагадаем, што раней Еўразвяз сфармуляваў 12 умоў супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам. Асновай для вядзення перамоў называліся дэмакратычныя рэформы і вызваленне палітычных зняволеных.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: