Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КДБ дзеліцца з школьнікамі сакрэтамі аператыўнай здымкі 13:31, 03/09/2007
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 90-годдзя органаў ВЧК-КДБ і 130-годдзя з дня нараджэння Ф.Э. Дзяржынскага, упраўленне КДБ па Менску і Менскай вобласці сумесна з фондам садзейнічання і дабрачыннасці "Дабро і надзея" правялі дабрачынную акцыю ў падшэфнай Цясноўскай сярэдняй школе ім. Ф.Э. Дзяржынскага, размешчанай у Стаўбцкоўскім раёне Менскай вобласці.
Як паведаміў карэспандэнту БелТА кіраўнік прэс-службы сталічнага ўпраўлення КДБ Ігар Кавалеўскі, у Дзень ведаў калектыву навучальнай установы перададзеныя спартовы інвентар, школьнае абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы, і нават фота- і відэатэхніка.
Цясноўская сярэдняя школа – адзіная школа ў рэспубліцы, якая носіць імя Ф.Э. Дзяржынскага, прысвоенае ёй у 1977 годзе да стагоддзя з дня нараджэння заснавальніка органаў ВЧК-КДБ.