Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лаўроў: «Расея не таргуецца ў пытанні ПРА» 11:52, 03/09/2007
Расея не таргуецца з сваімі міжнароднымі партнёрамі па пазіцыі ў дачыненні размяшчэння элементаў амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны (ПРА) ва Усходняй Еўропе і статусу Косава. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з студэнтамі МДІМА.
Па словах міністра, Расея была і будзе супраць аднабаковых падыходаў да рашэння міжнародных праблем, якія падрываюць прынцыпы роўнай бяспекі ў свеце. Ён растлумачыў, што да дадзеных пытанняў належыць і пашырэнне НАТА, і размяшчэнне элементаў амерыканскай сістэмы ПРА ва Усходняй Еўропе.
"Акрамя прынцыпаў тут закранаюцца жыццёва важныя інтарэсы практычнага партнёрства", – зазначыў кіраўнік МЗС РФ.
Таксама кіраўнік расейскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў Расеі і ЗША няма сістэмных супярэчнасцяў, гэта заклад таго, што ў стасункаў Вашынгтона і Масквы ёсць будучыня. "Нармалізацыя нашых стасункаў магчымая толькі на аснове раўнапраўя, уліку інтарэсаў адзін аднаго, узаемнай выгады, адмовы ад ідэалогіі і месіянства ў знешнепалітычнай дзейнасці", – адзначыў ён.
Адзінае, што пагражае сусветнай супольнасці, па словах С.Лаўрова, гэта "рэальнае існаванне расейскага і амерыканскага фактараў па асобнасці". Кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што такое паасобнае існаванне РФ і ЗША не адказвала б ні інтарэсам Масквы і Вашынгтона, ні інтарэсам сусветнай супольнасці.
Пры гэтым С.Лаўроў адзначыў, што з заканчэннем халоднай вайны ў Расеі і ЗША з`явілася магчымасць не толькі сканцэнтравацца на рашэнні найбольш надзённых праблем сучаснасці, але і рабіць гэта разам.
Нагадаем, што амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў нядаўна заявіў, што Расея ў адказ на размяшчэнне амерыканскіх ПРА ў Еўропе плануе размясціць у Беларусі ядзерную зброю.