Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілер выйшаў на працу, усе замерлі 15:39, 03/09/2007
Старшыня праўлення ААТ "Газпром" Аляксей Мілер выйшаў на працу і прыступіў да выканання службовых абавязкаў пасля выдалення каменя ў нырцы. За адсутнасць А.Мілера "Газпром" падпісаў кантракт з французскай Total па Штокманаўскім радовішчы, а таксама дамовіўся з ТНК-BP наконт уваходжання ў Кавыкцінскі праект. Беларусь і Украіна здолелі злёгку расслабіцца.
На сходзе акцыянераў 29 чэрвеня старшыня Савета дырэктараў "Газпрома" Дзмітрый Мядзведзеў паведамляў пра тое, што А.Мілер здаравее і неўзабаве вернецца да выканання службовых абавязкаў. На самім сходзе старшыня праўлення не прысутнічаў. Як заяўляла неаднаразова кіраўніцтва "Газпрома" А.Мілер удзельнічае ў праўленні газавым канцэрнам. "Ён увесь час на тэлефоне", – адзначаў тады намеснік старшыні праўлення "Газпрома" Аляксандр Мядзведзеў.
Цяпер Мілер вярнуўся да выканання, так што спакойнае жыццё канчаецца, чакаем новых неспадзяванак, – адзначае ФОРУМ.мск.