Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея высунула новыя абвінавачванні Беларусі 16:37, 03/09/2007
У Маскве адбыліся кансультацыі беларускага боку з расейскім з нагоды імпарту ў Беларусь цыгарэт, вырабленых у Расеі. Прадстаўнікі беларускага боку заявілі пра намер увесці інстытут спецімпарцёра, функцыі якога будзе выконваць на манапольнай аснове адно з дзяржпрадпрыемстваў. Расейскі бок заявіў, што ўвядзенне дзяржманаполіі замест кватавання імпарту цыгарэт не адпавядае беларуска-расейскаму гандлёва-эканамічнаму пагадненню.
"Расейскі бок лічыць, што Беларусь выконвае ўмовы беларуска-расейскага гандлёва-эканамічнага пагаднення фармальна. Мы мяркуем, што допуск расейскіх цыгарэт на беларускі рынак будзе здзяйсняцца, але ў такой колькасці і асартыменце, што ён не зробіць надвор`я для расейскіх вытворцаў", – перадае ПРАЙМ-ТАСС словы крыніцы ў расейскай дэлегацыі.
"Мы мяркуем, што Беларусь збіраецца адкрыць рынак толькі для тытунёвых вырабаў высокага цэнавага сегмента, бо цыгарэты нізкага і сярэдняга цэнавых сегментаў беларускай вытворчасці не вытрымаюць канкурэнцыі з аналагічнай прадукцыяй расейскай вытворчасці. У выніку такіх крокаў сітуацыя з пастаўкамі тытунёвай прадукцыі не змяняецца ў лепшы бок, і мы разглядаем гэта як парушэнне абавязальніцтваў беларускага боку, выцякаючых з пагаднення", – паведаміў прадстаўнік расейскага боку.
У той самы час, на думку прадстаўніка беларускай дэлегацыі, увядзенне інстытута спецімпарцёра не парушае правоў расейскіх пастаўшчыкоў. "У выпадку, калі схема, прапанаваная намі, будзе зацверджаная кіраўніком дзяржавы, пастаўшчыкам тытунёвых вырабаў будзе нашмат прасцей працаваць у Беларусі. Мы цалкам адкрываем рынак. Толькі запатрабаванне рынку будзе рэгуляваць магчымасці спецімпарцёра ў супрацоўніцтве з расейскімі кампаніямі. Любая расейская фірма мае права абскардзіць дзеянні спецімпарцёра ва ўсталяваным заканадаўствам парадку, калі яе правы будуць парушаныя", – заявіла крыніца ў беларускай дэлегацыі.
"Мы пакуль не можам з поўнай упэўненасцю назваць прадпрыемства, якое будзе спецімпарцёрам. Мяркуецца, што гэта будзе "Беларусьгандль", але ўказ наконт яго прызначэння пакуль не падпісаны, такім чынам, сцвярджаць штосьці заўчасна", – удакладніў беларускі прадстаўнік.