Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Махінацыі з пастаўкамі нафты ў Беларусь 10:09, 03/09/2007
Аператыўнікі дэпартамента па барацьбе з аргзлачыннасцю МУС РФ затрымалі ў Маскве прадпрымальніка, які падазраецца ў махлярстве з пастаўкамі нафтапрадуктаў у Беларусь на суму каля 100 мільёнаў рублёў, паведаміла у панядзелак РІА “Новости” крыніца ў расейскіх следчых органах.
Падазраваны быў затрыманы напярэдадні ў офісе сваёй фірмы, які знаходзіцца ў цэнтры сталіцы, на вуліцы Пакроўка. Яго імя ў інтарэсах следства не называецца, сказала крыніца.
"Супраць камерсанта ў 2006 годзе ў Беларусі была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле махлярства і легалізаванне грашовых сродкаў. Ён быў затрыманы па запыце праваахоўных органаў гэтай рэспублікі", – паведаміла крыніца.
Паводле дадзеных МУС Беларусі, затрыманы склаў дамовы на пастаўку для ўзброеных сілаў рэспублікі дызельнага паліва на суму 98,8 мільёна рублёў, але абавязальніцтваў сваіх не выканаў і ўцёк.
Як паведаміла крыніцу, паводле рашэння суду мужчына арыштаваны, пра яго затрыманне паведамленае ў МУС Беларусі. Вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі падазраванага.