Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Расеі праходзіць конкурс плаката «Канец эпохі Пуціна» (Фота) 13:33, 03/09/2007
У Расеі скончаны прыём прац на конкурс плаката "Канец эпохі Пуціна": паступіла 469 прац, у самыя блізкія дні будзе сфармаваны шорт-ліст фіналістаў, а 14 верасня абвесцяць пераможцаў.
Як паведамляе сайт "Грани.ру", журы абвесціць фіналістаў якія паступілі на конкурс плакатаў 4 верасня. Канчатковыя вынікі будуць падведзеныя 14 верасня.
Асноўныя тэмы конкурсных прац – прыгнечанне грамадзянскіх свабод у Расеі, перадзел нацыянальных багаццяў на карысць кіроўнага клана, засілле спецслужб, культ асобы Пуціна, паралелі з сталінізмам і гітлерызмам, "трэці тэрмін" і аперацыя "Пераемнік".
Пераможца па версіі журы атрымае прыз у памеры 2500 даляраў, прыз за другое месца складзе 1000 даляраў. Галасаванне карыстальнікаў падоўжыцца да 10 верасня, прыз сімпатый гледачоў складае 1500 даляраў.
З 14 верасня і да канца месяца ў Музеі і грамадскім цэнтры імя Сахарова будзе адкрытая выстава лепшых плакатаў, якія паступілі на конкурс.