Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падвышаецца пошліна на нафту для Беларусі
14:10, 03/09/2007

Экспартная пошліна на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, з 1 кастрычніка 2007 года будзе павялічаная з 65,6 даляраў да 73,3 даляраў за тону. Пошліна на экспарт нафты з Расеі, і адпаведна з Беларусі ў трэція краіны, з 1 кастрычніка 2007 года будзе ўсталяваная ў памеры 250,3 даляраў за тону. Пра ўсталяванне новых экспартных пошлін на нафту сёння паведамілі расейскія СМІ са спасылкай на начальніка аддзела мытных плацяжоў Міністэрства фінансаў РФ Аляксандра Саковіча.

Паводле яго слоў, сярэдняя цана на нафту маркі Urals за перыяд маніторынгу (ліпень–жнівень 2007) склала 71,61125 даляраў за барэль, лімітавы ўзровень стаўкі пошліны – 250,3704 даляраў за тону. Такім чынам, з 1 кастрычніка 2007 года ўрадам РФ будзе ўсталяваная экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты ў памеры 181 даляр, на цёмныя – 97,5 даляра.

Як адзначае РБК, сёлета будзе пабіты абсалютны рэкорд па памеры пошліны на экспарт нафты. Папярэдні рэкорд быў усталяваны 1 кастрычніка 2006 года – 237,6 даляра. На той перыяд сярэдняя цана на нафту складала 68,93 даляра за барэль.

З 1 жніўня 2007 года дзейнічае экспартная пошліна на нафту ў памеры 223,9 даляраў. Пошліна на светлыя нафтапрадукты складае 163,2 даляраў, на цёмныя – 87,9 даляраў.

Нагадаем, што згодна з беларуска-расейскім міжурадавым пагадненнем аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, стаўка мытнай пошліны на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, вызначаецца на 2007 год з ужываннем каэфіцыента 0,293 ад расейскай пошліны. Акрамя таго, згодна з дадзеным пагадненнем, Расея і Беларусь усталёўваюць роўныя мытныя пошліны пры экспарце нафтапрадуктаў у трэція краіны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: