Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Па той бок Рубікона
10:30, 03/09/2007, Уладзімір Халіп

Тутэйшая ўлада ўзяла яшчэ адну вышыню. Гэтым разам – на статэгічным накірунку народнай асветы. Напярэдадні ўсенароднага свята, Дня ведаў, а таксама феерычнага Дня беларускага пісьменства ў Шклове, стала вядома, што ў Магілёве і Гародні не засталося ніводнага беларускамоўнага класа.

Якія тэмпы! У адзін год – аж дзве вобласці . Гэта ж яшчэ два гады, і бывай назаўжды беларуская мова. Краіна пераходзіць у рукі тых, хто са знакам якасці. І ніякіх рэферэндумаў не трэба.

Як у ваду глядзеў генерал-губернатар Мураўёў. Той самы, вешальнік. Гэтаж калі яшчэ вымавіў прарочыя словы: “Что не доделает русский штык, то завершат русский поп и русская школа”.

Цікава толькі, хто яму помнік паставіць першым – Магілёў ці Гародня? А чаму не? Сувораў вунь як ушанаваны, а ён чым горшы? Таксама кат. А каго ж яшчэ Беларусі ўшаноўваць, калі не сваіх катаў? Нацыянальная традыцыя.

З Магілёвам гэтым усё зразумела – радзіма вельмі высокага начальства. Кузня кадраў. Калыска, можна сказаць. Як Піцер у Расіі. Але ж Гародня чаго вытыркнулася? Дужа хацелі засведчыць бязмежную адданасць? Крыло ў крыло з Магілёвам! Хоць і захад, але ж не Львоў. Ніякага нацыяналізму. Глядзім у рот вышэйшаму кіраўніцтву і ловім кожны гук. Датэрмінова, у сціслыя тэрміны ліквідуем ненавісную мову, суседскія мацюгі засвоім дасканала – і вось тады зажывем!..

Грайце трубы! Звініце школьныя званочкі! Такога Дня ведаў яшчэ ніколі не было. Нідзе нікому ў свеце такое і не снілася.

Загадкавая ў нас краіна. Увесь час мяняяюцца асноўныя напрамкі, блукаюць, бы мігранты, ударныя франты. Раней кожнаму было вядома, што ў лінгвістычным авангардзе ўпэўнена крочыць міліцыя. Там нават апошні паставы добра ведаў, што галоўны вораг – гэта той, хто “гаварыт па-беларуску”. Пачуў крамолу, хапай злачынцу і цягні ў бамжатнік. І начальства пахваліць, і суд, калі што, не пакрыўдзіць. Але нядоўга вартавыя моўнай чысціні цешыліся славай. І вось ужо народная асвета надзявае майку лідэра. Яно і зразумела – а як яшчэ на гэтай неўрадлівай ніва дамагчыся ўвагі і любові кіраўніцтва?

І каб ніякіх ужо сумненняў у бязмежным вернападданстве і ценю не было, падчысцілі заадно і праграмы па літаратуры. Як пыл з дываноў, вытраслі імёны ненавісных рэжыму пісьменнікаў. Ну не любіць начальства Генадзя Бураўкіна. Дык навошта ж яго вывучаць у школе? І Уладзімер Арлоў з той жа кагорты. Дык хіба можна імя яго ўзгадваць у класе?..
Ёсць жа столькі сапраўдных пісьменнікаў з сапаўднага, пад кіраўніцтвам сапраўднага генерал-міліцыянта, Саюза! Вунь у міністэрстве служыць нейкая цётка. У вольны ад складання цыркуляраў час не шкарпэткі вяжа, як іншыя, а нешта піша. Нават у сапраўдны Саюз прынялі. І сястрычку яе заадно. Таксамапісьменніца. (Разам ці асобна? Пакуль што, да рэформы, здаецца, асобна.) Таксама пісьменніца! Усе ж разумеюць, што дама пры пасадзе нічога супраць улады не напіша. І за сястрычкай пацікуе. Вось іх і вывучайце.

І будуць вывучаць! Якія тут жарты? А чым сястрычкі горшыя за тых, праграмных? Ніхто іх не чытаў? Дык свае ж хлопцы ў выдавецтвах. Патэлефануем – выдадуць. Такімі накладамі, што заўтра ўся краіна будзе ведаць новых класікаў. А калі яшчэ на тэлебачанне званочак… Свае ж пры ўладзе. Карпаратыўная дзяржава. У перакладзе з незразумелага – ты мне, я табе.

З сястрычкамі ўсё ясна. А як жа нястомныя рупліўцы нашай народнай асветы? Як жа настаўнікі, на якіх калісьці ледзь не малілася вёска? Куды падзеліся тыя нястомныя дзеячы ўсіх узроўняў, якія ў першай палове дзевяностых так шчыравалі на карысць беларускасці? Няўжо некалькіх выбарчых кампаній і рэферэндумаў, якія яны вынеслі на сваіх плячах, аказалася дастаткова, каб спапяліць душу і развітацца з усімі тымі перакананнямі, за якія іх так паважалі ў народзе?

І чаму ж менавіта Гародня апантана пабегла за Магілёвам у гэтым ганебным спаборніцтве?

Што самае жахлівае, хутчэй за ўсё і не было ніякіх указанняў наконт неадкладнага згортвання беларускамоўнага навучання. Нельга ж гэткай дырэктывай лічыць няўцямную сентэнцыю наконт таго, што на беларускай мове “ничаво великага не саздаш”. Хутчэй за ўсё – гэта ўласная ініцыятыва. Неўтаймаванае жаданне дагадзіць. Ад шчырага сэрца. Як там у Гогаля добрасумленныя грамадзяне прасілі сталічнага госця на самым версе ўзгадаць іх імёны? Каб ведалі, што ёсць такія Бобчынскі і Добчынскі.

І ўсё ж чынавенства асветы – не зусім вертыкаль. Дакладней, не зусім вертыкальная вертыкаль. Ёсць у асяроддзі таго чынавенства шмат па-сапраўднаму адукаваных людзей, выдатных адмыслоўцаў. І яны не могуць не разумець, што робяць. І якія наступствы будзе мець для краіны і для кожнага з пазбаўленых нармальнай адукацыі дзетак іх халуйская ініцыятыва. Ніхто ніколі і нідзе ў цывілізаваным свеце не будзе паважаць чалавека, які не ведае і ведаць не хоча сваёй уласнай мовы. І ніколі не будзе ў Еўропе краіны, якая гаворыць на чужой, замежнай мове. Муляж праіснуе нядоўга.

Вось такія дробязныя наступствы рупліўцы народнай асветы заклалі ў Дзень ведаў, бесклапотна перайшоўшы моўны Рубікон. Пакуль што ў Магілёве і Гародні. Але ж варта пачаць!.. Хутчэй за ўсё і ар’ергард астатніх рэгіёнаў на азначаны рубеж выйдзе датэрмінова.

І не пытайся, па кім звініць званочак у Дзень ведаў.

Ён звініць па кожным з беларусаў. Куды мацней, чым пахавальны звон. Толькі мы гэтага не чуем.

hhhhh

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: