Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Плата за навучанне будзе спагнаная з 12 выпускнікоў ВНУ мінулага года, падведамных Міністэрству адукацыі, якія не з`явіліся на працу па размеркаванні. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.
Што тычыцца выпускнікоў гэтага года, то, паводле папярэдніх дадзеных, да месца працы ўжо прыбылі 98% маладых спецыялістаў. У Міністэрстве адзначылі, што ўстановы адукацыі цалкам укамплектаваныя педагагічнымі кадрамі.
Нагадаем, паводле заканадаўства, выпускнікі ВНУ, якія атрымалі адукацыю на дзённай форме навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і накіраваныя на працу па размеркаванні, абавязаныя адпрацаваць па размеркаванні два гады. У адваротным выпадку яны павінны пакрыць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на навучанне.
Пры гэтым, кантроль за яўкай маладога спецыяліста здзяйсняе ВНУ, у якім ён навучаўся. У выпадку нез`яўлення ВНУ павінен папярэдзіць выпускніка пра неабходнасць выйсці на працу або цягам паўгода пакрыць кошт навучання. У выпадку калі за гэты час малады спецыяліст не выканае патрабаванні, ВНУ мае права звярнуцца ў суд з іскавай заявай. Сродкі, выдаткаваныя на навучанне па мэтавым накіраванні, спаганяе арганізацыя, якая аплаціла вучобу.
Як ужо паведамлялася, больш як 18 млн. рублёў абавязаная пакрыць выпускніца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта 2006 года, якая не з`явілася па размеркаванні. Пазоў у 16 млн. рублёў прад`явіла выпускніцы, якая з`ехала пасля заканчэння ВНУ ў ЗША, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Як паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі 29 жніўня ў Менску рэктар акадэміі Рычард Смольскі, сродкі за навучанне пакуль не пакрытыя.