Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ніл Гілевіч: «Не магу пісаць на замову, за пэўны заробак» (Фота)
11:50, 04/09/2007

Учора ў Менску адбылася паэтычная вечарына народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. На ўправу БНФ, каб сустрэцца з паэтам, паслухаць ягоныя вершы ды задаць творцу пытаньні, прыйшла беларуская моладзь.

На сустрэчы з маладымі людзьмі Ніл Гілевіч шмат казаў пра тое, што можа дапамагчы чалавеку пражыць жыцьцё гэтак, каб потым за сябе не стала сорамна і крыўдна. Асноўнае, на думку паэта, - «уменьне думаць і не марнаваць час». Паэт быў усцешаны тым, што на сустрэчы былі ў асноўным прадстаўнікі маладзёвых ініцыятыў, то бок ініцыятыўная моладзь. Гілевіч спадзяецца, што ягоныя словы «не знікнуць у паветры».

Ніл Гілевіч выказаў шкадаванне, што улады пераглядаюць школьную праграму па беларускай літаратуры, выдаляюць творы класікаў і прызнаных беларускіх пісьменнікаў сучаснасці, а дадаюць творы сумнеўнага мастацкага зместу. Прычым адбор адбываецца паводле палітычных поглядаў літаратараў, ступені іх лаяльнасці да дзяржавы.

Паэт выказаў сумнеў наконт ідэі некаторых дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” перавесці працу літаратараў на прафесійную аснову, аб чым заявіў на днях Мікалай Чаргінец. “Ніколі ня ведаеш, ці атрымаецца твор ці не, ці будзе ён знакамітым. Гэта творчы працэс”, - казаў Ніл Гілевіч. Паэт не ўяўляе, як можна пісаць на замову, за пэўны заробак.

Пачаткам добрага ў жыцці чалавека і кожнага грамадтва, на думку Ніла Гілевіча, ёсць сям’я. Менавіта яна з’яўляецца асновай усяго ў жыцці чалавека. Шмат разважаў паэт пра сутнасьць каханьня, чытаў пра гэта свае вершы…











напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: