Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывістку «Маладога Фронту» аштрафавалі на 600 даляраў 15:25, 04/09/2007
Актывістку «Маладога Фронту» Насту Азарку аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1 240 000 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынесла суддзя Нясвіжскага раённага суду Марыя Дунаева. Моладзевая актывістка абвінавачвалася ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт». Пракурор патрабаваў аштрафаваць дзяўчыну на 500 базавых велічынь (15 500 000 беларускіх рублёў).
Сёння ў Салігорскам раённым судзе праходзіць аналагічны працэс над актывістам «Маладога Фронту» Іванам Шылам.