Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
2 верасня ў парку 50-ці годьдзя кастрычніка маладымі актывістамі была праведзена акцыя “Эўрапейскі парк адпачынку". Акцыя насіла пазітыўны, пазнавальны і забаўляльны характар.
На пачатку хлопцы і дзяўчаты ішлі па парку, раздавалі паветраныя шары з сымбалем Эўразвязу і стужкі сіняга колеру, адначасова запрашаючы ўсіх на галоўную пляцоўку, дзе ладзіліся гульні і эстафеты. У гэты ж час праводзілася латэрэя, дзе разыграваліся: значакі, фенечкі, кепкі, банданы, майкі з лагатыпам “Эўрапейскага маршу" і галоўны прыз - сьцяг Эўразвязу; фотасэсія, пад час якой кожны жадаючы мог сфатаграфавацца ў цэнтры сьцяга Эўразвяза.
На прыканцы работы “Эўрапейскага парку адпачынка” адбылася гульня “Freedom fight", у якой прыняло ўдзел 8 каманд.
На працягу мерапрыемства мінакі з задавальненнем ўдзельнічалі у гульнях і абвязвалі сябе і сваіх дзяцей стужкамі, нават выказвалі падзяку за правядзення дадзенага мерапрыемства.