Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
3 верасня а палове на восьмую вечара каля 60 моладзевых актывістаў грамадзянскай кампаніі "Jeans за свабоду" на некаторы час прыцягнулі да сябе ўвагу мінакоў. Моладзь расцягнулася ў шэраг на другім паверсе кінатэатра "Кастрычнік". Кожны трымаў у руцэ будзільнік, заведзены на пэўны час. Неўзабаве гадзіннікі пачалі звінець. Калі ізноўку стала ціха, зладжана і гучна актывісты пракрычалі некалькі разоў "Прыйшоў наш час!" і "Жыве Беларусь!".
Потым моладзь, апранутая ў футболкі з сімволікай “Еўрапейскага Маршу”, разыйшлася гуляць па горадзе. Некаторыя заводзілі новыя знаёмствы, а іншыя расказвалі мінакам аб падрыхтоўцы, неабходнасці і мэтах восеньскай акцыі.