Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мартынаў заняў высокую «пасаду» ў Руху недалучэння 11:20, 04/09/2007
Рух недалучэння (РН) можа і павінен займаць больш актыўную пазіцыю па пытанні правоў чалавека, лічыць міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 3 верасня ў Тэгеране (Іран) на міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння па правах чалавека і культурнай разнастайнасці. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага МЗС, дадзенае мерапрыемства з`яўляецца першай у гісторыі канферэнцыяй РН, створанай для абмеркавання пытанняў правоў чалавека.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што правы чалавека не менш блізкія краінам – сябрам РН, чым іншым дзяржавам, і пазіцыі краін-сябраў арганізацыі ў гэтым пытанні не менш моцныя, чым у іншых дзяржаў. Рух павінен стаць важным фактарам у разглядзе тэмы правоў чалавека і кансалідаваць сваю пазіцыю ў гэтым пытанні, заявіў С.Мартынаў.
Беларускі міністр таксама падзякаваў краіны – сябры РН за падтрымку ініцыятывы кіраўніка Беларусі аб прызнанні разнастайнасці шляхоў развіцця і за падтрымку рэзалюцыі "Заахвочванне раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу па правах чалавека", высунутай Беларуссю на 61-ай сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
Кіраўнік МЗС Беларусі абраны намеснікам старшыні міністэрскай сустрэчы. У рамках канферэнцыі адбылася яго сустрэча з старшынёй Руху недалучэння міністрам замежных спраў Рэспублікі Куба Феліпэ Перэсам Роке, падчас якой абмеркаваныя магчымасці далейшага ўзаемадзеяння па ўмацаванні ролі РН, актыўнага пасоўвання вынікаў канферэнцыі, а таксама пытанні беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў розных сферах, паведамляе прэс-служба.