Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На пад`ездзе да Салігорска затрымліваюць праваабаронцаў 10:04, 04/09/2007
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, сёння на пад`ездзе да Салігорска, дзе сёння павінен прайсці суд над актывістам «Маладога Фронту» Іванам Шылам, затрымліваюць аўтамабілі з праваабаронцамі. Так ля пад`езда ў горад быў затрыманы юрыст Валянцін Стэфановіч і некалькіх замежных праваабаронцаў. Затрыманых правялі ў мясцовы РАУС, дзе праверылі іх пашпартныя дадзеныя, а пасля вызвалілі.