Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У несвабоднай дзяржавы няма будучыні
09:29, 04/09/2007

4 верасня ў Салігорску і Нясвіжы пачнецца разгляд крымінальных спраў у дачыненьні да актывістаў "Маладога Фронту". У Салігорску супраць непаўнагадовага Івана Шылы (суддзя Лапіна Т. ), у Нясьвіжы супраць Насты Азаркі (суддзя Дунаева М. ), а 10 верасьня ў Баранавічах супраць Яраслава Грышчэні (суддзя Салавей І. ). Яны абвінавачваюцца па ч.1 артыкулу 193 Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя дзейнасьці рэлігійнай, грамадзкай арганізацыі, фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у ёй).

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што перасьлед Івана Шылы, Насты Азаркі, Яраслава Грышчэні мае выразны палітычны характар і наўпрост зьвязаны з іхняй грамадска-палітычнай дзейнасьцю.

Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што прысутнасьць у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь артыкула 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі і практыка яго прымяненьня супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і палажэньням Пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы і дакументаў Капэнгагенскай сустрэчы, Канферэнцыі па чалавечым вымярэньні, Канфэрэнцыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. (CSCE). Гэта зьяўляецца ўзорам грубейшага парушэньня правоў чалавека – права на свабоду асацыяцыяў, выражэньня поглядаў і перакананьняў. Беларускія ўлады метадычна і мэтанакіравана ігнаруюць беларускую Канстытуцыю (арт.21, 36), а таксама міжнародныя пагадненьні ў галіне правоў чалавека, падпісаныя нашай краінай.

Згодна з вышэйназванымі дакументамі, парушэньні правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь не зьяўляецца выключна ўнутранай справай беларускага ўраду. Рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў наносяць непапраўную шкоду міжнароднаму іміджу нашай краіны і надзвычай кепска ўплываюць на эканамічныя і палітычныя міжнародныя стасункі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” чарговы раз настойліва заклікае ўлады Беларусі спыніць крымінальны перасьлед грамадзкіх і палітычных актывістаў, вызваліць іншых палітвязьняў і прывесьці крымінальнае заканадаўства краіны ў адпаведнасьць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: