Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У 2008 годзе Беларусь чакае татальнае падаражанне?
10:36, 04/09/2007

Гаворка ідзе пра падвышэнне падатку на дададзены кошт на 2%. Калі цяпер ад канчатковай цаны тавару або паслугі ў бюджэт сыходзіць 18%, то з 1 студзеня гэтая лічба можа вырасці да 20%. ПДВ "хаваецца" ў любой цане – ад булкі хлеба да хвіліны гутаркі па мабільным тэлефоне.

Пра павелічэнне гэтага падатку службоўцы падумваюць даўно. Тым больш што стаўка ў 20% у нас дзейнічала да 2004 года. Потым мы знізілі яе па прыкладзе Расеі. І вось цяпер зноў збіраемся падняць. Уся справа ў тым, што ў 2008 годзе будуць паніжаныя адваротныя падаткі для прадпрыемстваў (адлічэнні пры куплі сыравіны або камплектуючых). Міністр эканомікі Мікалай Зайчанка лічыць, што для прадпрыемстваў гэта стане "выгодай". А ў што ж гэта выльецца для спажыўцоў?

– Натуральна, што ў гэтым выпадку павялічыцца падатковая нагрузка на людзей. Калі стаўка падатку павялічыцца на 2%, значыць, і цану тавару паднімуць на столькі ж. Бо насамрэч падаткі плацяць не заводы, а пакупнікі, – растлумачыў “КП в Беларуси” эканаміст Леанід Заіка. – ПДВ – гэта самы галоўны падатак, які фармуе значную частку бюджэту. Падвышэнне яго звязанае з праблемай паступлення грошай у бюджэт.

Вядома, 2% – гэта не занадта значная сума. Напрыклад, калі ў краме за кілаграм "Доктарскай" вы плаціце 10 500 рублёў, то 1890 рублёў з гэтай сумы дзяржава забірае ў выглядзе ПДВ. Калі падатак павялічыцца на 2%, то дзяржава атрымае ўжо 2100 рублёў. А сама каўбаса будзе каштаваць 10 710.

І так патроху на кожным тавары! Павялічыцца цэннік і на тое, што прывозяць да нас з-за межы. Бо ПДВ, які плацяць пастаўшчыкі пры ўвозе тавару, таксама ўключаецца ў яго канчатковую цану.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: