Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украінцам не патрэбен ніякі «саюз» 13:47, 04/09/2007
За аб’яднанне з Расіяй і Беларуссю выступае только чацвертая частка грамадзянаў Украіны. 63,7% украінцаў хацелі б, каб іх краіна ў будучыні развівалася як незалежная дзяржава. Такія вынікі ўсеўкраінскага сацыялагічнага апытання “Электаральныя настроі насельніцтва Ўкраіны напярэдадні датэрміновых парламенцкіх выбараў”, прэзентаванага Усеукраінскай сацыялагічнай службай на прэс-канферэнцыі ў “Інтэрфакс-Украіна”.
За аб’яднанне з Расіяй і Беларуссю выступаюць 24,8% апытаных. За стварэнне новага саюза з большасцю былых савецкіх рэспублік - 5,1%. Складанасці падчас адказу былі ў 5,1% рэспандэнтаў.