Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Беларусі просіць Еўразвяз спрасціць візавы рэжым 11:10, 04/09/2007
Беларусь прапаноўвае Еўрапейскаму Звязу зняць абмежаванні ў стасунках з краінай. "Мы за адмену штучных тарыфных абмежаванняў, за спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам. Сваю пазіцыю мы пацвярджаем справай: Беларуссю ў аднабаковым парадку ўжо распачаты шэраг крокаў па лібералізацыі візавага рэжыму для грамадзян ЕЗ", – заявіў намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Валеры Варанецкі, выступаючы ў Брусэлі на канферэнцыі па пытаннях умацавання Еўрапейскай палітыкі суседства.
Па яго словах, сумесна з ЕЗ Беларусь магла б больш эфектыўна процідзейнічаць арганізаванай злачыннасці і тэрарызму. Ваенна-палітычныя бяспека і баланс зноў становяцца "вострай і важнай стратэгічнай тэмай для ўсёй Еўропы", сказаў прадстаўнік МЗС. У сувязі з гэтым, адзначыў ён, "Беларусь, знаходзячыся ў адмыслова адчувальнай у гэтым дачыненні зоне ў Еўропе, таксама зацікаўленая ва ўзаемадзеянні з усімі ключавымі партнёрамі ў інтарэсах агульнай стабільнасці".
"Што не можа садзейнічаць усім гэтым мэтам, кансалідацыі і ўмацаванню Вялікай Еўропы так гэта меры, накіраваныя ў процілеглы бок: на стварэнне новых штучных бар`ераў, будзь то тарыфныя, візавыя або іншыя абмежаванні, якія перашкаджаюць пашырэнню кантактаў паміж урадамі, дзелавымі кругамі і народамі нашых краін", – заявіў В.Варанецкі.