Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея стварае карпарацыю па гандлі зброяй
12:37, 04/09/2007

Дакументы, у якіх знаходзяцца планы рэфармавання ФДУП "Рособоронэкспорт" на пачатку жніўня накіраваныя на імя першага віцэ-прэм`ера Сяргея Іванова. Як паведамляе "Коммерсант", зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы павінны ў першы тыдзень верасня прадставіць ва ўрад заключэнні на праект рэформы ФДУП. Тады Дзярждума прыме адпаведны закон падчас восеньскай сесіі, гэта значыць, да парламенцкіх выбараў, паведамляе NEWs.ru.com.

Стварэнне будучай карпарацыі "Ростехнологии" пройдзе ў два этапы. Спачатку ФДУП будзе ператвораны ў ААТ, а пасля 100% яго акцый будуць перададзеныя ў статутны капітал "Ростехнологий". Як вынікае з законапраекта, маёмасць дзяржкарпарацыі будзе сфармаваная за кошт "рэгулярных і (або) адначасовых паступленняў (узносаў) ад арганізацый, больш за 51% акцый (доляў) якіх знаходзіцца ў яе ўласнасці".

Акцыі "гаспадарчых суполак і таварыстваў, якія знаходзіліся ў гаспадарчым вядзенні ФДУП "Рособоронэкспорт", будуць перададзеныя ў статутны капітал дзяржкарпарацыі. Акрамя таго, капітал дзяржкарпарацыі будзе сфармаваны за кошт перадачы "федэральнай і іншай маёмасці", а таксама "іншых законных паступленняў".

Кіраўніцтва "Рособоронэкспорта" лабіюе праект стварэння дзяржкарпарацыі з 2005 года. Справа ссунулася толькі гэтым летам пасля стварэння трох першых дзяржкарпарацый – Банка развіцця (Знешэканомбанка), "Роснанотеха" і Дзяржкарпарацыі атамнай прамысловасці. Гендырэктар "Рособоронэкспорта" Сяргей Чэмезаў растлумачыў тое, што "Ростехнологии" сталі апошнімі ў спісе, "непаразуменнем" на міжведамасным узроўні.

Эксперты газеты лічаць, што складанасці ўзніклі, калі "Рособоронэкспорт" паспрабаваў узаконіць сістэму продажу узбраенняў праз пасярэднікаў, блізкіх да ўрадаў сваіх краін, якая склалася вакол ФДУП.

Стварэнне дзяржкарпарцыі спецыяльным законам вызначыць яе прававы статус: дзяржкарпарацыі выведзеныя з-пад прамога кантролю ўрада РФ, іх кіраўнікоў прызначае асабіста прэзідэнт, прыбытак карпарацый можа не падлягаць размеркаванню, правілы расчыненні інфармацыі для такіх структур меней жорсткія, чым для ААТ.

Па сутнасці, дзяржкарпарацыя з`яўляецца холдынгавай дзяржкампаніяй з адмысловым статусам, пры гэтым яе даччыныя кампаніі могуць здзяйсняць любыя дзеянні на рынку, уключна IPO. Такім чынам, пасля ператварэння ў дзяржкарпарацыя "Рособоронэкспорт" канчаткова ператворыцца ў ценявое міністэрства прамысловасці, у падначаленне якога патрапяць не толькі абаронныя, але і грамадзянскія арыентаваныя на экспарт прадпрыемствы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: