Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Леанід Заіка: «Наменклатура па законах сацыялізму жыць не хоча»
15:35, 04/09/2007

У Беларусі разглядаецца праект узбуйнення вядучага піваварнага прадпрыемства Беларусі ААТ «Крыніца». Пра гэта паведаміла агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца, блізкая да ўрада. Узбуйненне, па словах крыніцы, дазволіць супрацьстаяць канкурэнтам. Дадзены факт пагадзіўся пракаментаваць прэс-цэнтру Хартыі’97 эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

«Урад стварае холдынг, пераходзячы ад кіравання дзяржпрадпрыемствамі на міністэрскім узроўні да кіравання на ўзроўні канцэрнаў. Змяняецца толькі тое, што цяпер прадпрыемствы не будуць падпарадкоўвацца ўраду кожнае ў асобнасці, а імі будуць кіраваць як адзінай кампаніяй», – тлумачыць эканаміст.

Гэтыя ініцыятывы ўрада, на думку эксперта, сведчаць пра ўзмацненне дзяржаўнай манаполіі ў беларускай эканоміцы. Буйны холдынг атрымлівае пэўныя канкурэнтныя перавагі. Ён можа больш эфектыўна праводзіць рэкламную кампанію, канцэнтраваць рэсурсы для ажыццяўлення пэўных праектаў. Холдынгу лягчэй будзе выбіваць для сябе пэўныя ільготы, прэферэнцыі ад урада.

Але ёсць і яшчэ адзін аспект узбуйнення. «Стварэнне холдынгу можа прадстаўляць сабою спробу наменклатуры забяспечыць свае матэрыяльныя інтарэсы ў будучыні. Магчыма, такім чынам, ідзе падрыхтоўка да пераразмеркавання дзяржаўнай уласнасці паміж вышэйшымі службоўцамі. Наменклатура па законах сацыялізму жыць не хоча. Яна рыхтуецца да перамен, імкнецца не выпусціць свой шанец, каб быць гатовай да таго моманту, калі ў нас пачнецца маштабная прыватызацыя. Як я ўжо казаў, ідзе перадпрадажная падрыхтоўка Беларусі», – адзначае Леанід Заіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: