Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Багданкевіч: Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў большай ступені віртуальныя
16:39, 05/09/2007

Адмысловыя заслугі Нацыянальнага Банка Беларусі ў недапушчэнні паніжэння ўзроўню золатавалютных рэзерваў краіны ў жніўні гэтага года ў сувязі з неабходнасцю пагашэння сукупнай запазычанасці ААТ «Газпром» у аб`ёме 600 млн. USD за пастаўлены прыродны газ трохі перабольшаныя. Такое меркаванне выказаў экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч у інтэрв`ю АФН, каментуючы паведамленне Нацбанку РБ наконт стана золатавалютных рэзерваў Беларусі, якое з`явілася ўчора.

«Калі камерцыйныя банкі або іншыя беларускія рэзідэнты бяруць знешнія крэдыты за мяжой, то яны бяруць іх у валюце. Пасля грошы паступаюць у Нацбанк і абменьваюцца на беларускія рублі, а Нацбанк залічае валюту ў рэзерв», – растлумачыў экс-банкір механізм стварэння «залатых запасаў краіны».

«Такім чынам, гэтыя рэзервы віртуальныя, бо сапраўдныя рэзервы ствараюцца або за кошт продажу дзяржуласнасці або за кошт перавышэння экспарту над імпартам, гэта значыць, станоўчага сальда знешняга гандлёвага балансу», – падкрэсліў Багданкевіч.

«У нас гэтага няма», – з шкадаваннем прызнаў ён, адзначыўшы, што «калі браць знешнія пазыкі, такія пазыкі можна стварыць вельмі хутка».

«Але ўсе яны (рэзервы) знаходзяцца ў падвешаным стане, таму што крэдыты трэба гасіць, асабліва калі яны кароткатэрміновыя, а ў нас у большасці наша эканоміка бярэ менавіта іх», – сказаў Багданкевіч.

Ён нагадаў, што сукупны знешні доўг Беларусі на 1 красавіка гэтага года склаў 8,118 млрд.USD, павялічыўшыся толькі за 1 квартал на 1,244 млрд.USD.

«І як толькі бяруць крэдыты, а мы азначылі ўзяць іх у Расеі, Кітаі, Заходняй Еўропе, адразу ж папаўняюцца рэзервы», – яшчэ раз сказаў Багданкевіч. – «Як толькі паступаюць валютныя крэдыты, хто б іх не браў, трактарны завод (МТЗ) або іншае прадпрыемства або камерцыйныя банкі, грошы адразу паступаюць у Нацбанк, дзе абменьваюцца на беларускія рублі па курсе, бо большасці прадпрыемстваў крэдыты выдаюць у рублях. Такім чынам ствараюцца «рэзервы» у валюце», – сказаў экс-старшыня Нацбанку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: