Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Джэймс Бонд стаў беларускім партызанам 10:58, 05/09/2007
Вядомы галівудзкі рэжысэр, ляўрэат «Оскару» 1999 года Эдвард Цьвік (Edward Zwick) у Немянчынскім лесе, непадалёку ад Вільні, здымае фільм, прысьвечаны партызанскай барацьбе ў Беларусі падчас другой сусьветнай вайны.
Галоўную ролю ў стужцы выконвае Дэніэл Крэйг (Daniel Craig), які зрабіўся кіназоркай першай велічыні пасьля таго, як стаў новым Джэймсам Бондам у фільме «Казыно Раяль».
Герой Крэйга Тувія (Тэўе) Бельскі — рэальны чалавек, адзін з чатырох братоў зь вёскі Станкевічы на Наваградчыне, якія ў 1942 годзе стварылі габрэйскі партызанскі атрад у Налібоцкай пушчы, у склад якога увайшло больш за 1200 чалавек — галоўным чынам габрэяў-уцекачоў з гета, паведаміла “Наша Ніва”.