Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Як зарабляе грошы БРСМ?
10:10, 05/09/2007

Грамадскае аб`яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" (БРСМ) плануе па выніках дзейнасці сёлета атрымаць прыбытак 600–700 млн. рублёў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 4 верасня ў Менску паведаміў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Леанід Кавалёў.

Гаворачы пра вынікі пяцігадовай дзейнасці арганізацыі, ён адзначыў, што на сёння задача выхаду на самафінансаванне – адна з першачарговых. Па словах Л.Кавалёва, БРСМ рэалізуе шэраг праектаў, якія сёлета пачалі прыносіць прыбытак.

У якасці прыкладу ён прывёў радыёстанцыю "Пілот", прыбытак якой летась склаў 110-120 млн. рублёў. Дзяржава ж, па яго словах, выдзяляе на падтрымку радыёстанцыі 350 млн. рублёў. "Гэтыя сродкі – кропля ў моры ў параўнанні з тым, што атрымоўвае "Русское радио", радыё "Биэй" і інш.", – адзначыў ён. "Разам з тым, мы умудраемся ісці наперад і пашыраць дыяпазон вяшчання: у снежні мінулага года радыёстанцыя з`явілася ў Берасці, у чэрвені – у Магілёўскай вобласці, у кастрычніку плануе пачаць працу ў Віцебскай вобласці", – паведаміў Л.Кавалёў.

Што тычыцца турыстычнай кампаніі БРСМ "Беларускі спадарожнік", то, па словах Л.Кавалёва, у 2005 годзе яе паслугамі скарысталіся 1,5 тысячы турыстаў, а "да канца 2007 года гэтая лічба перавысіць планку ў 5 тысяч". "Абарачэнне кампаніі вырасла ў дзесяткі разоў", – дадаў ён.

Моладзевая латарэя "Юнацкасць", па словах Л.Кавалёва, "дагэтуль знаходзіцца на старце", бо па заканадаўстве праводзіць латарэі ў краіне могуць толькі дзяржаўныя прадпрыемствы. "Цяпер мы знаходзім разуменне ў асобе дзяржавы і спадзяемся, што ў самыя блізкія месяцы пытанне будзе вырашанае", – паведаміў кіраўнік БРСМ.

Як зазначыў Л.Кавалёў, укладанне ў самаакупнасць арганізацыі павінна занесці і будатрадаўскі рух. Паводле яго слоў, БРСМ вярнуўся да той схемы, якая была ў камсамоле, – удзельнікі руху плацяць узносы, "сувымерныя з заробкам маладых людзей".

Па словах Л.Кавалёва, прыбытак БРСМ будзе накіраваны на развіццё прадпрыемстваў арганізацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: