Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хведарук і Вячорка – аштрафаваныя 16:27, 05/09/2007
У Салігорску скончылія суды над 9 моладзевымі актывістамі, якія былі затрыманы ўчора ля будынку суда ў часе працэсу над Іванам Шылам і правялі ноч ў салігорскім ізалятары часовага ўтрыманьня. На іх былі складзены пратаколы аб правапарушэньні па артыкуле 23.34. (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Сёньня суддзя Бураўцоў пакараў грашовымі штрафамі у памеры 5 базавых велічыняў Віктара Дзенісевіча і Касю Галіцкую. Па інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне, а Зьміцер Карноў аштрафаваны на 5 базавых велічыняў, Тацяна Буланава - на 4 базавыя велічыні.
Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук таксама аштрафаваныя на 5 базавых велічынь.
Прысуды Алесю Каліце і Людміле Атакулавай самыя жорсткія - 7 сутак адміністратыўнага арышту.