Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нацыянальны сьцяг каля суду здымалі пажарнікі (фота) 15:54, 05/09/2007
У кватэру кіраўніка салігорскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Паўла Батуева двойчы спрабавалі трапіць супрацоўнікі амапу і міністэрства надзвычайных сытуацыяй. Павал Батуеў, які жыве зусім побач з будынкам суду, дзе 4 верасня адбываўся суд над Іванам Шылам, вывесіў з гаўбцу сваёй кватэры вялізны (1х2 мэтры) бел-чырвона-белы сьцяг. Гаўбец знаходзіцца з боку суду, таму сьцяг было добра бачна тым, хто сабраўся падтрымаць Івана Шылу.
Празь некаторы час да дому Батуева прыехала пажарная машына і супрацоўнікі МНС прыйшлі да суседзяў актывіста, каб тыя прапусьцілі на гаўбец. Адтуль пажарнікі меркавалі зьняць сьцяг. Павал Батуеў прыбраў сьцяг. Калі машына паехала, сьцяг зноў залунаў над гаўбцом...