Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Святлана Алексіевіч: «Дзе наша інтэлігенцыя? Дзе пратэсты?» 10:30, 05/09/2007
Нацыянальны інстытут адукацыі Беларусі зацвердзіў новую школьную праграму па беларускай і расейскай літаратуры, з якой зніклі творы класічных і сучасных аўтараў, на думку экспертаў, непажаданых для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Увогуле не будуць вывучацца або будуць вывучацца зусім сцісла некаторыя кнігі Янкі Купалы, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Святланы Алексіевіч, прысвечаныя спрэчным момантам гісторыі, якія закранаюць пытанні нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
У Міністэрстве адукацыі рэспублікі змены тлумачаць жаданнем скараціць і палегчыць праграму. Саюз беларускіх пісьменнікаў, які ў апошнія гады патрапіў у няміласць ўлады, назваў перапісванне школьных праграм "маштабнай ідэалагічнай акцыяй". У праграмы ў той самы час уключаныя творы пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, ён створаны год таму і карыстаецца фінансавай падтрымкай дзяржавы. Змены школьнай праграмы ў эфіры Расейскай службы радыё «Свабода» ацэньвае адна з самых вядомых беларускіх пісьменніц Святлана Алексіевіч, аўтар кніг "Цынкавыя хлопчыкі", "Чарнобыльская малітва", "У вайны не жаночы твар ".
«Я хацела б сказаць пра адказнасць эліты. З усіх школьных праграм выкінутая ўся сапраўдная беларуская літаратура. Імёны Бураўкін, Быкаў, Законнікаў, Арлоў, то бок, наш свет. І што адбываецца? Дзе наша інтэлігенцыя, дзе пратэсты? У царскі час было нейкае паняцце гонару, якое цалкам сёння знікла, па правілах гонару, якое б выратавала годнасць нацыі. Міністр адукацыі, міністр культуры павінен быў бы сысці ў адстаўку. Павінны былі быць нейкія заявы пісьменнікаў. Нічога гэтага няма. Што ж з намі адбываецца? – гэтае пытанне кожны павінен задаць сабе», – заявіла вядомая пісьменніца.