Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь падпісала пагадненне аб здабычы нафты ў Іране 15:12, 05/09/2007
Беларусь падпісала з уладамі Ірана пагадненне аб здабычы нафты на поўдні краіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным сёння Міністэрствам нафты Ірана. Па ўмовах пагаднення, дзяржаўная кампанія "Беларусьнафта" будзе здабываць нафту на радовішчы Джафейр. Плануецца, што ў рамках праекту, які ацэньваецца ў 450 млн дал. і складаецца з дзвюх фаз, будзе штодня здабывацца 40 тыс. барр. нафты. Умовы пагаднення будуць выкананыя на працягу наступных 24 месяцаў, перадае РБК са спасылкай на Reuters.
Нагадаем, што дамоўленасць аб супрацоўніцтве дзвюх краін у распрацоўцы радовішча, якое знаходзіцца на поўдні Ірана, была дасягнутая падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь іранскага прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада, які адбыўся ў траўні гэтага года. Тады бакі дамовіліся аб развіцці ўзаемадзеяння ў нафтагазавай галіне.
Прадугледжаныя, у прыватнасці, стварэнне нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў, распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, будаўніцтва падземных сховішчаў у Іране з удзелам беларускага боку.