Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінадукацыі збіраецца выхоўваць «дзяржаўных людзей»
15:44, 05/09/2007

"Мы заўсёды імкнуліся ў выхаванні асобы максімальна задзейнічаць грамадскую сілу, найперш – моладзевыя арганізацыі", – заявіў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, выступаючы 5 верасня ў Менску на канферэнцыі "Інтэграцыя моладзі: крок у будучыню". Мерапрыемства арганізаванае Рэспубліканскім моладзевым інфармацыйна-ідэалагічным цэнтрам пры Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).

На яго думку, "у сістэме адукацыі павінна фармавацца асоба з дзяржаўнай пазіцыяй, з высокай культурай, з пачуццём гонару за сваю гісторыю, за свой народ і сваю дзяржаву, з пачуццём павагі да старэйшых і ў цэлым да дзяржаўнай прылады". "Безумоўна, гэта немагчыма сфармаваць толькі на ўроках у школе або на лекцыях у ВНУ – тут важная праца грамадскіх арганізацый, у якіх адбываецца сацыялізацыя чалавека, фармуецца яго асоба", – адзначыў міністр.

"Мы з задавальненнем успрынялі ўвядзенне ў праграмы навучальных устаноў курсу асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, – сказаў А.Радзькоў. – Гэта фармуе асобу, выхоўвае яе як дзяржаўнага чалавека. І тут мы знаходзім падтрымку моладзевых арганізацыяў".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: