Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гуцарыеў збег у Турэччыну з Менска 12:16, 05/09/2007
Былы кіраўнік "Руснафты" Міхаіл Гуцарыеў, які абвешчаны ў міжнародны вышук, знойдзены ў Турэччыне, паведамляе РІА Новости са спасылкай на прадстаўніка Генпракуратуры. Гуцарыеў вылецеў у Турэччыну 30 ліпеня з Менска. Прадстаўнікі ведамства ўдакладнілі, што прадпрымальнік быў абвешчаны ў міжнародны вышук толькі пасля таго, як стала зразумела, што ён з`ехаў з краіны.
Расейская амбасада ў Турэччыне паведаміла, што не валодае інфармацыяй наконт месцазнаходжання бізнэсмэна на тэрыторыі краіны, паведамляе Lenta.ru.
Раней з`яўлялася інфармацыя, што прадпрымальнік знаходзіцца ў Лондане.
У сераду Масгарсуд прызнаў законным завочны арышт былога кіраўніка "Руснафты". Такім чынам суд адхіліў касацыйную скаргу адвакатаў прадпрымальніка, пададзеную на адпаведнае рашэнне Цвярскога суду Масквы. Санкцыя на арышт была выдадзеная 28 жніўня пасля таго, як следства прадставіла доказы таго, што бізнэсмэн пакінуў краіну. Тым самым ён парушыў умовы папярэдняй меры спынення – падпіскі аб нявыездзе.
Гуцарыеў абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і пазапраўным прадпрымальніцтве. Сам бізнэсмэн ахарактарызаваў прад`яўленыя яму абвінавачвання як "смешныя", “якія не вытрымліваюць нават павярхоўнай крытыкі". Ён сышоў з пасады кіраўніка "Руснафты" ў канцы ліпеня.
Апошнім разам прадпрымальніка бачылі на публіцы 23 жніўня на пахаваннях яго сына Чынгісхана, які загінуў ад траўм, атрыманых у аўтамабільнай аварыі. Інцыдэнт адбыўся ў Маскве, а пахаванні былі ў Паўночнай Асеціі.
"Руснафта" створаная экс-кіраўніком дзяржхолдынга НГК "Слаўнафта" Гуцарыевым у выніку кансалідацыі вялікай колькасці невялікіх здабываючых кампаній. Цяпер гэтая кампанія ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых нафтавых кампаній РФ. У 2006 годзе, паводле дадзеных ЦДУ ТЭК, кампанія здабыла 14,76 млн тон нафты. Кампанія Алега Дзерыпаскі "Базавы Элемент" ужо названая пажаданым прэтэндэнтам на куплю кампаніі.