Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адвакат экс-кіраўніка "РусНафты" Міхаіла Гуцарыева не пацвярджае інфармацыю некаторых СМІ пра знаходжанне свайго падабароннага ў Турэччыне. "У мяне няма такой інфармацыі. Я не ведаю, дзе знаходзіцца ў цяперашні час мой падабаронны", – сказала Ала Ямінская ў гутарцы з ІТАР-ТАСС.
Сёння прадстаўнік Генпракуратуры РФ Віктар Гваздзёў таксама заявіў у Мосгарсудзе, што ведамства не валодае дакладнымі дадзенымі пра тое, дзе знаходзіцца экс-кіраўнік нафтавай кампаніі. "Былі дапытаныя дамашняя прыслужніца Гуцарыева, яго калегі, але ніхто не змог назваць яго месцазнаходжанне – ні сын, ні яго грамадзянская жонка", – сказаў ён.
Паводле інфармацыі МУС Беларусі, 30 ліпеня М.Гуцарыеў пакінуў тэрыторыю Расеі і вылецеў у Турэччыну з міжнароднага аэрапорта Менска. Аднак пацверджанняў таму, што і цяпер прадпрымальнік знаходзіцца ў Турэччыне, няма.
Турэцкія ўлады таксама не валодаюць дадзенымі пра магчымае знаходжанне ў краіне былога кіраўніка "РусНафты". Як паведаміў сёння ІТАР-ТАСС прадстаўнік прэс-службы Галоўнага ўпраўлення бяспекі Турэччыны, "пакуль у нас няма якой-небудзь інфармацыі, якая аспрэчвае або пацвярджае гэтыя дадзеныя".
М.Гуцарыеў абвінавачваецца ў пазапраўным прадпрымальніцтве і ўхіленні ад выплаты падаткаў з юрыдычнай асобы ў адмыслова буйным памеры. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук. 28 жніўня суд завочна выдаў санкцыю на арышт прадпрымальніка, сёння Мосгарсуд пацвердзіў законнасць гэтага рашэння. 100% акцый "РусНафты" арыштаваныя.