Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд Салігорскага раёна 4 верасня прызнаў моладзевага актывіста Івана Шылу вінаватым у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), і папярэдзіў яго наконт незаконнасці такой дзейнасці.
Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў асудзіць маладога чалавека без адбывання пакарання. Такое патрабаванне ён растлумачыў тым, што І.Шыла непаўналетні і таму не можа быць прысуджаны да пазбаўлення альбо абмежавання свабоды. З прычыны таго, што малады чалавек нідзе не працуе, ён таксама не можа быць аштрафаваны.
Таксама 4 верасня ў Нясвіжы па аналагічным абвінавачванні была асуджаная Наста Азарка. Яе прысудзілі да штрафу ў 40 базавых велічынь (1 млн. 240 тыс. беларускіх рублёў).