Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іранская нафта не вырашыць беларускіх праблем 16:03, 05/09/2007
Беларусь падпісала пагадненне аб здабычы нафты на поўдні Ірана. Плануюць, што ў рамках праекту, які ацэньваецца ў 450 мільёнаў даляраў і складаецца з двух фаз, праз два гады будзе штодня здабывацца 40 тысяч барэляў нафты. Гэтую інфармацыю пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 доктар эканамічных навук Барыс Жаліба.
На думку эксперта, дадзены праект аналагічны праекту распрацоўкі радовішчаў у Венесуэле. Аб`ёмы капіталаўкладанняў таксама падобныя – у Венесуэле неабходныя інвестыцыі складаюць каля 600 мільёнаў даляраў.
«Здабытая нафта і ў тым і ў іншым выпадку не будзе транспартавацца ў Беларусь. Атрыманая сыравіна будзе прадавацца на месцы. Таму рэалізацыя такіх праектаў не вырашае праблемы дыверсіфікавання паставак энергарэсурсаў у Беларусь. Мы будзем і надалей заставацца адзін на адзін з расейскім пастаўшчыком, сыравіна ад якога нам абыдзецца танней», – мяркуе эканаміст.