Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Салігорскі актывіст Віктар Дзянісевіч і Кася Галіцкая з Менску былі прысуджаны да штрафу памерам пяць базавых велічыняў -- 155 тысяч беларускіх рублёў – за “удзел у несанкцыянаваным пікеце”.
Усяго ў Салігорскім судзе сёньня будуць разгледжаныя справы дзевяці чалавек, затрыманых учора за “несанкцыянаваны пікет” перад будынкам суду, дзе праходзіў працэс над маладафронтаўцам Іванам Шылам паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Ноч яны правялі ў Салігорскім пастарунку. Акрамя Дзянісевіча і Галіцкай, гэта – Людміла Атакулава, Тацяна Буланава, Франак Вячорка, Алесь Каліта, Дзяніс Карноў, Зьміцер Хведарук і Зьміцер Ясевіч, паведаміла “Радыё Свабода”.