Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польская прэса аб судзе над шпіёнамі
12:50, 05/09/2007

Сёньняшнія польскія штодзёнкі ў міжнародных рыбрыках прысьвячаюць шмат увагі беларускім справам. Газэта „Rzeczpospolita” піша пра працэс над “польскімі шпіёнамі” ў Менску.

У артыкуле пад назвай “Польскія шпіёны” ў судзе” штодзёнка „Rzeczpospolita” піша пра пачатак судовага працэсу над 4 беларускімі вайскоўцамі, якія абвінавачваюцца ў супрацоўніцтве з польскай выведкай.

Гэтая справа пачалася ў палове ліпеня, калі афіцэр беларускіх супрацьпаветраных войскаў Уладзімер Рускін быў абвінавачаны ў супрацоўніцтве з польскай выведкай. Польскія мытнікі затрымалі яго аднойчы на мяжы, калі ён спрабаваў кантрабандна перавесьці некалькі бутэлек гарэлкі. Паводле беларускіх уладаў, менавіта тады яму прапанавалі супрацоўніцтва ўзамен на дазвол кантрабанды. Ён нібыта згадзіўся й завэрбаваў яшчэ трох беларускіх і аднаго расейскага афіцэраў.

Паводле ўрадавага агенцтва “БелТА”, польскі бок цікавіўся “стратэгічнымі вайсковымі аб’ектамі” на тэрыторыі Беларусі й Расеі, сродкамі супрацьпаветранай абароны, асабліва комплексамі С-300. Беларускага афіцэра затрымалі пры спробе перавозу праз мяжу тайнай інфармацыі, а расейскі афіцэр нібыта сам здаўся з павіннай у ФСБ.

Пытаньняў у гэтай справе больш чым адказаў. Беларускі экспэрт Валеры Карбалевіч, якога цытуе газэта, зьдзіўляецца, як мог беларускі афіцэр здрадзіць Радзіме за некалькі бутэлек гарэлкі? Пры гэтым невядома, якая прычына здрады расейскага афіцэра? Масква не пацьвердзіла й не абвергнула інфармацыі беларускіх спэцслужбаў.

Беларусы абвінавачваюцца ў вельмі цяжкім злачынстве – у здрадзе Радзіме, у некаторых выпадках за гэта можна быць прысуджаным да сьмяротнага пакараньня. Аднак незалежныя экспэрты лічаць, што гэты працэс мае палітычныя мэты й скончыцца так, як улады ў Менску палічаць патрэбным з пункту гледжаньня адносінаў з Польшчай.

Тое, якія сёньня афіцыйны Менск мае адносіны з Польшчай, паказвае рэакцыя на вылучэньне Лехам Валэнсам кандыдатуры Станіслава Шушкевіча на атрыманьне Нобэлеўскай узнагароды міру. Афіцыйны Менск адрэагаваў паказам фільму па Беларускаму тэлебачаньню, у якім Станіслаў Шушкевіч і ягоная жонка былі прадстаўлены вернікамі сэкты “Царква аб’яднаньня”, заснаванай карэйцам Сун Мунг Мунам. Станіслаў Шушкевіч гэтыя абвінавачваньне абвяргае.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: