Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Часова павераны ў справах Славаччыны: «Кошт шэнгенскіх візаў абмяркоўваць дачасна»
18:14, 05/09/2007

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі (а гэтыя функцыі выконвае славацкая амбасада) заявіла, што зьніжэньне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў залежыць ад агульнага супрацоўніцтва ў палітыцы эўрапейскага добрасуседзтва.

Гэтую заяву для “Радыё Свабода” пракамэнтаваў часова павераны ў справах Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак:

“Эўразьвяз вітае ініцыятывы Беларусі аб пашырэньні супрацоўніцтва. Але пытаньне зьніжэньня кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў зьвязанае з агульным супрацоўніцтвам у палітыцы эўрапейскага добрасуседзтва, бо яно зьяўляецца часткай гэтай палітыкі.

Таксама і з Расеяй праходзіць шырокі дыялёг ва ўсіх сфэрах інтарэсу двух бакоў. І чакаецца, што грамадзяне Ўкраіны, Расеі ці Малдовы і пасьля пашырэньня Шэнгену будуць плаціць меншы кошт за шэнгенскія візы — 35 эўра.

У Беларусі гэта пытаньне абмяркоўваць насамрэч дачасна. Бо ўрад і хоча далучацца да эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва, і ў той самы час працягвае весьці ўнутраную палітыку, якую Эўразьвяз, і ня толькі ён, крытыкуе. Эўразьвяз — гэта супольнасьць каштоўнасьцяў.

І цяпер мне цяжка ўявіць, што пачнуцца перамовы па візах з уладай, якая перасьледуе, затрымлівае сваіх грамадзянаў, абмяжоўвае іх канстытуцыйныя правы, падтрымлівае антыэўрапейскую прапаганду ў дзяржаўных СМІ, не паважае права грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, не вызваляе палітвязьняў і гэтак далей”.


Паводле спадара Рэгака, застаюцца ў сіле дванаццаць прапановаў Эўразьвязу да Беларусі. І афіцыйны Менск мусіць выконваць іх у тым аб’ёме, які б задаволіў Эўразьвяз. Пра ініцыятыву афіцыйнага Менску пачаць перамовы спадар Рэгак сказаў:

“Зрабілі прапанову пачаць перамовы, але толькі, як яны кажуць, у тэхнічным пытаньні візаў. Але візы — гэта не тэхнічнае пытаньне. Гэта частка палітыкі добрасуседзтва. Так што нельга сказаць, што мы пачнем перамовы пра візы, нічога ня робячы ў іншых сфэрах супрацоўніцтва. А супрацоўніцтва — яно двухбаковае”.


У амбасадзе Польшчы ў Беларусі паведамілі, што Польшча далучаецца да шэнгенскага пагадненьня 1 лістапада. Калі сытуацыя не памяняецца, то візы для беларусаў будуць каштаваць 60 эўра.

“Рашэньне наконт кошту візаў — гэта не рашэньне Польшчы, а рашэньне Эўразьвязу. Так што размова павінна ісьці з Эўразьвязам”,
-- паведаміла прэс-сакратар польскай амбасады Моніка Садкоўская.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: