Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валянцін Тарас: «Пра партызанскую вайну дагэтуль не сказаная ўся праўда»
12:39, 05/09/2007

Галівудскі рэжысёр Эдвард Цвік здымае фільм, прысвечаны дзейнасці партызанскага атрада Тувія Бельскага ў Налібоцкай пушчы, падчас другой сусветнай вайны. Ролю Бельскага будзе выконваць Дэніэл Крэйг – вядомы па ролі супершпіёна Джэймса Бонда. Аднак у беларусаў неадназначнае стаўленне да ідэі Эдвард Цьвіка. Ёсьць звесткі, што дзейнасць партызанскага атрада Бельскага суправаджалася ўзброенымі сутычкамі з мясцовым насельніцтвам, якія абараняліся ад рабавання з боку партызан. Выказаць сваё меркаванне на гэтую тэму пагадзіўся у каментары прэс-центру Хартыі’97 былы партызан, ветэран вайны і вядомы пісьменнік Валянцін Тарас.

“Я асабіста пра Бельскага мала што ведаю, бо быў у іншым партызанскім атрадзе ў брыгадзе Чкалава, што ў раёне Валожына. Але тое, што гэта быў чалавек пэўнага складу, чалавек жорсткага, “сталінскага” часу, гэта бясспрэчна”, – мяркуе пісьменнік.

Пра беларускую партызанскую вайну, як лічыць Валянцін Тарас, дагэтуль не сказаная ўся праўда. “У надзвычай цяжкіх умовах існавання партызанскіх атрадаў здараліся і вельмі негатыўныя з’явы. Нават самі партызаны баяліся сваіх асобых аддзелаў, не кажучы пра мясцовае насельніцтва. Былі так званыя “чэкістскія атрады”, якіх баяліся больш за ўсё. Але праблемы з насельніцтвам здараліся амаль ва ўсіх партызанскіх злучэннях.”, – узгадвае былы партызан.

“Канешне былі людзі і камандзіры, якія пайшлі ў партызаны па закліку сэрца, змагацца з захопнікамі. Людзі змагаліся. Беларускі тыл быў сапраўды пеклам для немцаў. Але я заўсёды казаў, што галоўным подзвігам у вайне быў подзвіг беларускай вёскі, якую рабавалі немцы, паліцаі, партызаны... Вёска, якая выжывала і пры гэтым карміла трохсоттысячнае партызанскае войска” , – звяртае ўвагу Валянцін Тарас.

Стварэнне галівудскага фільма пра атрад Бельскага ацэніць, ня ведаючы сцэнару, пісьменік не бярэцца, але выказвае з гэтай нагоды занепакоенасць. “Я баюся, што ня ведаючы ўсёй праўды пра вайну, побыт акупаванай тэрыторыі, амерыканцы створаць чарговую “клюкву”. Можа атрымацца чарговая відовішчная легенда пра змагара за народную волю. Калі будзе чарговая гераізацыя і рамантызацыя, уласцівая падобным галівудскім праектам, то я з вялікім недаверам стаўлюся да гэтага”, – выказвае сваё меркаванне Валянцін Тарас.

ДАВЕДКА:

Вядомы галівудскі рэжысёр, ляўрэат «Оскару» 1999 г. Эдвард Цвік здымае фільм, прысвечаны партызанскай барацьбе ў Беларусі падчас другой сусветнай вайны. Галоўную ролю ў стужцы выконвае Дэніэл Крэйг, які выконваў ролю Джэймса Бонда ў фільме «Казыно Раяль». Герой Крэйга Тувія Бельскі — рэальны чалавек, адзін з чатырох братоў з вёскі Станкевічы на Наваградчыне, якія ў 1942 годзе стварылі габрэйскі партызанскі атрад у Налібоцкай пушчы, у склад якога увайшло больш за 1200 чалавек — галоўным чынам габрэяў-уцекачоў з гета.


камэнтароў: 7

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: