Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску 10 верасьня адбудзецца мітынг прадпрымальнікаў 13:09, 06/09/2007
Менгарвыканкам дазволіў прадпрымальнікам з рэчавых і харчовых рынкаў правесьці 10 верасьня мітынг на плошчы Бангалор. Ініцыятар акцыі, пачатак якой а 12-й гадзіне - грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва”.
Лідэр “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка паведаміў «Радыё Свабода», што на мітынгу будзе абмяркоўвацца рэзалюцыя пратэсту прадпрымальнікаў на неабгрунтавана жорсткія патрабаваньні прэзыдэнцкага ўказу №302.
“Паводле ўказу нумар 302, – заявіў Аляксандар Шумчанка, – індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перайсьці ва ўнітарныя прадпрыемствы. Асаблівасьцю гэтага ўказу зьяўляецца тое, што юрыдычны адрас трэба будзе рэгістраваць па месцы жыхарства. І самае галоўнае – уласьнік такога жылога памяшканьня ня можа перашкаджаць правядзеньню праверак, рэвізіяў фінансавай дзейнасьці і г.д. Фактычна гэта дае магчымасьць кантрольным органам міліцыі, падатковай інспэкцыі, камітэту дзяржкантролю прыходзіць у кватэры і патрабаваць дакумэнты, шукаць тавар і г.д. Калі раней трэба было санкцыю браць у пракурора – цяпер, калі ласка, ёсьць 302-гі ўказ”.